Рубрыка «Гісторыя аднаго прадмета»: кадол

Працягваем нашу рубрыку "Гісторыя аднаго прадмета". І сёння мы пазнаёмім вас з яшчэ адной цікавай прыладай з працоўнага інвентара бортніка пад назвай - кадол.
Кадол (лакальныя назвы:кадола, кола, калясо)- выкарыстоўваўся бортнікам дзеля пад'ёму на дрэва драўлянай, вялізнай і цяжкай пчалінай калоды або борці.
Трывала ўмацаваны на драўлянай восі на зямле або на галінах дрэва, кадол граў ролю своеасаблівай колавай "лябёдкі".
Пры накручванні вяроўкі на вось або вал кола, калоду ўздымалі на патрэбную вышыню і ўсталёўвалі на подкуры (насціл з дошак на галінах дрэваў) ці пакладзеных на галіны дубовых брусах.
Кадол з нашай музейнай калекцыі, які вы бачыце на здымку, быў знойдзены ў колішняй вёсцы Малішаў, якую з часам паглынулі Хойнікі.