Рубрыка «Гісторыя аднаго прадмета»: кавальскія мяхі

Рубрыка "Гісторыя аднаго прадмета" працягваецца. Прадстаўляем вашай увазе - кавальскія мяхі.

Горан - кавальская печ для награвання металу, стацыянарнае абсталяванне кузні. Прамавугольны ў плане апечак рабілі з дрэва, муравалі з камянёў ці цэглы і запаўнялі глінай, часам над ім мацавалі бляшаны ці драўляны каптур для выхаду дыму. На левым краі ставілі невысокую мураваную сценку, каля яе рабілі паглыбленне для вугалю, куды праз адтуліну ў сценцы выводзілі сапло кавальскага меха, што служыў для раздзімання ў горне агню. Верх і дно меха (клапаны) былі дашчаныя на завесах, а скураныя бакавіны – накшталт гармоніка. Прыводзіўся ў дзеянне з дапамогай драўлянага рычага на почапцы. У сучасных кузнях ўжываюць магутныя вентылятары, турбіны з электрапрывадам, горн абсталёўваюць каптурамі для выцяжкі дыму. Недахопы гэтых прылад – гэта павышаная вібрацыя і шум.

580