Дзяржаўная ўстанова культуры «Хойніцкі раённы краязнаўчы музей»

Краязнаўчы музей адчыніў свае дзверы 25 лістапада 1982 года. Ініцыятарам яго стварэння стаў ветэран вайны, гісторык і краязнаўца Зелянкоўскі Аляксандр Максімавіч.

Перад правядзеннем у 2010 годзе Дня беларускай пісьменнасці, музей быў перанесены ў іншы будынак, двухпавярховы сядзібны дом, які быў узведзены ў пачатку XX стагоддзя Андрэем Аўраамавым. Пабудова знаходзіцца ў гарадскім парку, з’яўляецца помнікам архітэктуры і занесена ў дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Музей уключае ў сябе дзве экспазіцыі: краязнаўчую і трагедыі Чарнобыля.

Віртуальны тур па музею: https://tunew-er6.netlify.app/

Навіны