Апаратура

У рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020" праекта «Захаванне і папулярызацыя агульнай культурнай спадчыны праз музейную дзейнасць" для Хойніцкага раённага краязнаўчага музея былі набыты: мультымедыйны праектар, экран, калонкі, гукавая акустычная сістэма, ноўтбук. Дадзенае тэхнічнае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца ў арганізацыі і правядзенні выстаў, круглых сталоў, семінараў і іншых мерапрыемстваў для шырокай публікі.