Антыкварны гадзіннік

У рамках рэалізацыі праекта "Захаванне і папулярызацыя агульнай культурнай спадчыны праз музейную дзейнасць" Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020" стала магчымым набыццё французскага настольнага гадзінніка «Roussy Freres», канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, для экспазіцыі краязнаўчага музея, прысвечанай старадаўнім сядзібам Хойнікшчыны.
Выраблены гадзіннік у майстэрні братоў Русі, якая размяшчалася на Ратушнай плошчы гістарычнага цэнтра Тулузы (заснавана ў 1840 годзе). Гадзіннік мае ўрачыстае аблічча, уласцівае перыяду стыля ампір.
Абкручаны хвалістым, раслінна-анімалістычным рэльефным дэкорам корпус, з пастаментам, вырабленым з натуральнага чорнага мармуру, увенчаны па-майстэрску адлітай з шпіатра скульптурай Персея - героя антычных міфаў.
Старажытны гадзіннік стаў першым з шэрагу прадметаў, запланаваных у рамках праекта да куплі і папаўнення сядзібнай экспазіцыі музея.