Сёння мы пачынаем нашу анлайн-рубрыку "З мележаўскіх балот", прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння нашага земляка і таленавітага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа.
Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 г. у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёну.
Бацька: Павел Фёдаравіч. Нарадзіўся ў 1889 г. Закончыў царкоўна-прыхадскую школу і паступіў у рэальнае вучылішча ў Мазыры. Праўда, правучыўся там усяго год, бо памёр яго бацька Фёдар Ігнацьевіч. Павел Фёдаравіч быў добрым спецыялістам па дзежках, цэбрах.
Маці: Марыя Дзянісаўна. Родам з Каранёўкі. Славілася як выдатная гаспадыня, любіла свае палескія песні.
Рубрыка "З мележаўскіх балот"
- 4482 праглядаў