Рубрыка «Гісторыя аднаго прадмета»: абцугі

Працягваем нашу рубрыку "Гісторыя аднаго прадмета". І сёння мы пазнаёмім вас з яшчэ адной прыладай працоўнага інвентара каваля - гэта абцугі.
Кавальскае рамяство ў Беларусі вядома з VII-VI ст. да н.э. Нашы продкі білі губчатае жалеза ў халодным стане, каб “выціснуць з яго сокі”, г.зн. выдаліць прымешкі. У канцы першага тысячагоддзя для зручнасці апрацоўкі метал пачалі награваць. Толькі кавалям было падуладна зрабіць жалеза паслухмяным, менавіта таму кавальскае рамяство лічылася ў славян заняткам таямнічым і нават вядзьмарскім.
Абцугі або клешчы - кавальскі інструмент для захоплівання і заціскання жалезных вырабаў пры іх апрацоўцы. Распаўсюджаны абцугі абушныя (з паўкруглымі губамі) для кавання сякер; крычныя (для адкоўвання жалезных зліткаў-крыц); звычайныя (з пляскатымі прамымі губамі-захопамі) для ўтрымання загатовак.