Вэб-семінар "Новыя тэхналогіі ў музейнай дзейнасці"

5 лютага 2021 г. адбыўся вэб-семінар на тэму "Новыя тэхналогіі ў музейнай дзейнасці", у рамках рэалізацыі праекта "Захаванне і папулярызацыя агульнай культурнай спадчыны праз музейную дзейнасць», Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча – Беларусь – Украіна" 2014 - 2020.
Падчас семінара перад удзельнікамі выступіў вядомы прафесіянал у гэтай сферы, магістр Блажэй Крайчэўскі. Таксама, прысутныя пазнаёміліся з найбольш паспяховымі прыкладамі рэалізацыі праектаў па ўкараненні мультымедыя-тэхналогій, на вопыце Музея Варшаўскага паўстання, Музея гісторыі польскіх габрэяў POLIN, размешчаных у Варшаве, Гданьскага Музея Другой сусветнай вайны і Музейна-сінагагальнага комплексу ва Влодаве.
З беларускага боку, акрамя Хойніцкага раённага краязнаўчага музея, які з'яўляецца вядучым бенефіцыярам праекта, у семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй і Лоеўскага Музея бітвы за Дняпро.