Выніковая канферэнцыя

21 красавіка адбылася выніковая канферэнцыя ў межах рэалізацыі праекта "Захаванне і папулярызацыя агульнай культурнай спадчыны праз музейную дзейнасць", Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча - Беларусь - Украіна" 2014-2020.
Праграма канферэнцыі ўключала ў сябе падвядзенне вынікаў аб ходзе рэалізацыі праекта з беларускай і польскай старон, прэзентацыі турыстычных даведнікаў "Па слядах шматкультурнага мінулага" і "Тры сядзібы", а таксама прэзентацыі  бягучых выстаў польскіх музееў.